Да 1 красавіка Yara спыніць закупку калійных угнаенняў у Беларусі
Да 1 красавіка нарвежская кампанія Yara спыніць закупку калійных угнаенняў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі.
Кіраўніцтва Yara тлумачыць гэтае рашэнне тым, што міжнародныя санкцыі зрабілі немагчымым далейшы гандаль.
"Yara імкнецца выконваць усе ўжываныя законы і правілы, у тым ліку санкцыі. Нягледзячы на тое, што пастаўкі Yara з Беларусі цалкам адпавядаюць дзеючым санкцыям, іншыя звёны ланцужка паставак адмаўляюцца ад асноўных паслуг, неабходных для забеспячэння экспарту калійных угнаенняў з Беларусі, у выніку чаго Yara ініцыявала згортванне дзейнасці па пастаўках", — паведамляе кіраўніцтва кампаніі
Yara — ключавы партнёр "Беларуськалія". Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў больш за год дамагаліся, каб кампанія спыніла супрацу з дзяржаўным прадпрыемствам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.