Да 44 дзён арышту святару Багамольнікаву дадалі яшчэ 15

Уладзіслаў Багамольнікаў / minda.by
Уладзіслаў Багамольнікаў / minda.by

Праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава зноў судзілі ў Мінску. Ён правёў за кратамі ўжо 44 дні і мусіў выйсці на волю ў пятніцу. Аднак, як піша @christianvision, Багамольнікаву дадалі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. За што яго судзілі ў чарговы раз, пакуль невядома. Такім чынам, за кратамі святара будуць утрымліваць агулам не менш за 59 сутак.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру Уладзіслава Багамольнікава і затрымалі яго 31 жніўня. Святара адправілі на Акрэсціна і спачатку яго асудзілі на 14 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля дадалі яшчэ 15 сутак (за рэпост з "экстрэмісцкага" тг-канала). 16 верасня над Багамольнікавым прайшоў трэці суд. Ён атрымаў чарговыя 15 сутак. Пад арыштам святар перахварэў на кавід.

Уладзіслаў Багамольнікаў — клірык Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі. Ён абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, служыў паніхіду па забітым сілавікамі пратэстоўцу Раману Бандарэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі