У Мінску трэці раз запар асудзілі святара Уладзіслава Багамольнікава
Уладзіслаў Багамольнікаў / minda.by
У Мінску трэці раз запар асудзілі праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава. Агулам за кратамі яго будуць утрымліваць 44 дні, паведамляе @viasna96.
Супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру Багамольнікава і затрымалі яго 31 жніўня. Святара адправілі на Акрэсціна. Спачатку яго асудзілі на 14 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля — яшчэ на 15 сутак (за рэпост з "экстрэмісцкага" тг-канала). Як стала вядома, 16 верасня над Уладзіславам Багамольнікавым прайшоў трэці суд. Ён атрымаў чарговыя 15 сутак.
Пад арыштам святар перахварэў на кавід.
Багамольнікаў — клірык Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі. Ён абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў паніхіду па забітым сілавікамі пратэстоўцу Раману Бандарэнку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.