Да страйку на "Беларуськаліі" далучыўся яшчэ адзін інжынер

Інжынер па наладцы ААТ "Беларуськалій" Уладзіслаў Новік / @stachkom
Інжынер па наладцы ААТ "Беларуськалій" Уладзіслаў Новік / @stachkom

Інжынер па наладцы ААТ "Беларуськалій" Уладзіслаў Новік адмовіўся прыступаць да працы і далучыўся да страйку, паведамляе тэлеграм-канал страйкама прадпрыемства.

"Сышоў у страйк па палітычных матывах", — напісаў Новік у дакументах, якія падпісваюць супрацоўнікі прадпрыемства перад пачаткам змены.

Новік працуе на "Беларуськаліі" з 2011 года.  У яго двое маленькіх дзяцей, жонка знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

"Беларуськалій" пасля выбараў стаў адным з прадпрыемстваў, якія востра адрэагавалі на падзеі ў краіне. Калійшчыкі абвясцілі аб бестэрміновым страйку. Пасля рашэння Мінскага абласнога суда, які прызнаў страйк незаконным, шахцёры прынялі рашэнне працягнуць пратэст у выглядзе бестэрміновага страйку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі