Да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях хочуць дапусціць нейтральных расіян і беларусаў
Да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях хочуць дапусціць нейтральных расіян і беларусаў / pixabay.com
Алімпійскія гульні ў 2024 годзе могуць “па-сапраўднаму аб'яднаць увесь свет”. Так мяркуе прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах. Ён выказаўся за тое, каб да ўдзелу ў алімпіядзе дапусцілі расіян і беларусаў, якія знаходзяцца ў нейтральным статусе. Ён дадаў, што МАК працуе над гэтым.
"Цяпер мы прыкладаем усе намаганні, каб выканаць місію, прапанову алімпійскага руху, вярнуўшы спартсменаў з расійскімі ці беларускімі пашпартамі на міжнародныя спаборніцтвы”, — сказаў ён.
Бах лічыць, што “любы байкот пакарае толькі іх уласных спартоўцаў і пазбавіць іх народ магчымасці ганарыцца сваімі спартоўцамі за іх алімпійскія выступы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.