Дачку лыжніка Далідовіча на год адхілілі ад спаборніцтваў
Федэрацыя лыжных гонак на год адхіліла ад спаборніцтваў дачку славутага беларускага лыжніка Сяргея Далідовіча. Дар'я Далідовіч — таксама лыжніца — пакараная за тое, што два месяцы таму вярнула прызы арганізатарам "Мінскага кубку па лыжаролерах".
Як піша Сяргей, дачка заняла там першае месца, але ёй выдалі прызы, якія прызначаліся бронзаваму прызёру. Дзяўчына пакрыўдзілася і адмовілася ад узнагароды.
Дар'я Далідовіч прапусціць юніёрскі чэмпіянат свету і Еўрапейскі фестываль моладзі. Яе бацька ўпэўнены, што гэта помста за яго грамадскую пазіцыю. Летась Сяргей Далідовіч адкрыта выступіў супраць гвалту сілавікоў — на баку прыхільнікаў пераменаў у Беларусі.
Беларускую федэрацыю лыжных гонак узначальвае Аляксандр Дараховіч — намеснік старшыні Мінгарвыканкама.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.