ДАІ пільна сочыць за матацыклістамі

Супрацоўнік ДАІ правярае дакументы

Супрацоўнік ДАІ правярае дакументы / av.by

Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць узмоцнены кантроль за матацыклістамі. У населеных пунктах і на блізкіх да іх дарогах арганізаваны рэйды, якія ўключаюць адкрыты, схаваны і змешаны кантроль, а таксама патруляванне на матацыклах.

У прэс-рэлізе МУС зазначаецца, што асаблівая ўвага надаецца прафілактычным і тлумачальным мерапрыемствам. Гэтыя меры накіраваны на павышэнне культуры кіравання як сярод членаў афіцыйных мотаклубаў і рухаў, так і сярод індывідуальных уладальнікаў матацыклаў.

З улікам умоў надвор'я плануецца таксама ўзмацніць кантроль у месцах масавага адпачынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі