Дакапацца да рэліктаў — правільныя адказы і пераможцы!

Пераможцы: Віншуем юзера The Man, які першым назбіраў 8 правільных адказаў, і заслужыў перамогу. Другое месца - lokan. Ён таксама адказаў на 8 пытанняў, але даслаў адказы крыху пазней.


Правільныя адказы:


1. Як і дзе музыкі пазнаёміліся?

А. На парозе кватэры вакаліста Уладзіміра.

Б. На “Бардаўскай восені”, на якой адразу ж і перамаглі.

В. Хлопцы галі разам у аркестры ў музычнай школе, і творчасць нечакана выйшла з-пад кантролю.

Г. На зімовай рыбалцы, што праз многа гадоў натхніла альбом “Рэкі прабілі лёд”. 


2. Як прайшоў першы канцэрт Re1ikt?

А. Першы канцэрт прайшоў басанож і з размалёванымі тварамi.

Б. На ранішніку ў касцюмах зайчыкаў.

В. На мітыгну без апладысментаў.

Г. На фестывалі пад строгім позіркам крытыкаў ды прэсы.


3. Ці забабонны гурт? Якія менавіта забабоны ёсць у музыкаў?

А. Ніколі не бухаць, нават за дзень да канцэрта.

Б. Не граць адну песню на якой пастаянна рвецца 3 струна.

В. Не карыстацца чужымі інструментамі. 

Г. Не паказваць нікому новую песню, пакуль яна не будзе запісаная.

4. Што здарылася, чаму Re1ikt адчуў, што хоча зноў уз'яднацца са сваім вакалістам?

 А. Музыкаў прымусіў да реюніана прадзюсар. 

Б. Гурт зразумеў, што разам зможа зрабіць болей і лепей.

В. Музыкі так і не прыдумалі, як размеркаваць сумесна нажытую маёмасць.

Г. На гурт навялі нагавор. Яго тэрмін дзеяння скончыўся і ўсё стала як раней.


5. Ці спрычыняліся Re1ikt нейкім чынам да дабрачыннасці?

 А. Збіралі грошы на старую беларускую кнігу.

Б. Гралі для пацыентаў Навінак.

В. Выкладвалі альбомы ў інтэрнэт.

Г. Проста былі беларускім рок-гуртом. 


6. Які патаемны сэнс хавае ў сабе назва "Рэкі прабілі лёд"?

 А. Назва — канстатацыя факта. Музыкаў натхніла на напісанне дыску ранняя вясна.

Б. Гэтая назва расказвае, што музыка можа прабіцца да самага ледзянога сэрца.

В. Які б цвёрды не быў лёд — рака (якая сімвалізуе жыццё) абавязкова выб'ецца да паветра.

Г. Некаторыя музыкі гурта ў юнацтве займаліся хакеем, а пасля перайшлі на плаванне, якім займаюцца дагэтуль. Гэты пераход і сімвалізуе назва.


7. Чым для гурта адметная вёска Шацілкі Светлагорскага раёна?

 А. Тым жывуць бабулі музыкаў да якіх яны ездзілі на адпачынак, дзе і пазнаёміліся з беларускай культурай.

Б. Там знаходзіцца капішча, якому пакланяюцца музыкі.

В. Вёска Шацілкі дала пачатак роднаму гораду гурта, Светлагорску.

Г. Гурт набыў сабе парачку хутароў у Шацілках і цяпер займаецца там даўншыфцінгам.


8. Да якога сустветнага блокбастара музыкі маглі б напісаць саундтрэк?

 А. “Silent Hill”.

Б. "У агні народжаная".

В. “Jurassic Park”.

Г. “Гадзіла”.


9. Ад каго Re1ikt упершыню пачуў песню "Лося", на якую зрабіў кавер?

 А. Ад грута "Крыві", які таксама рабіў сваю версію.

Б. Ад “Троіцы”. 

В. Ад бабулі ў вёсцы, якая, здаецца, ні ў якім гурце не спявала.

Г. Ад Ларысы Грыбалёвай на канцэрце на дзень горада. 


10. Які сюрпрыз атрымае пераможца конкурсу?

А. Сумесны паход у любімы бар гурта.

Б. Пераможца зможа падыграць музыкам на трохкутніку і тамбурыне.

В. Той, хто адкажа на большую колькасць пытанняў, атрымае доступ у грымёрку.

Г. Пераможцы прапануюць напісаць біяграфію Re1ikt .

Умовы конкурса:

Гурт Re1ikt напярэдадні сваёй бясплатнай прэзентацыі дыска ў клубе Re:public старанна адказаў на нашы пытанні, а сябры музыкаў, суполка субкультурнага адзення Outcast пыдрыхтавала для пераможцаў 2 фірмовыя цішоткі гурта. 


Правілы конкурсу традыцыйныя: з чатырох адказаў на кожнае пытанне гурту Re1ikt належыць толькі адзін. Адгадай, што адказалі музыкі, ды дашлі ліст на мыла [email protected], з пазнакай "Re1ikt" ды кантактным тэлефонам. Два чалавекі, якія першымі назбіраюць большую колькасць правільных адказаў, атрымаюць майкі, а першы пераможца, яшчэ і адмысловы сюрпрыз ад гурта, пра які даведаешся пазней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі