Дамова Пуціна і Кім Чэн Ына прадугледжвае аказанне ўзаемнай дапамогі пры агрэсіі
Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын цяпер "стратэгічныя партнёры"
Новая дамова Уладзіміра Пуціна і Кім Чэн Ына прадугледжвае аказанне ўзаемнай дапамогі пры агрэсіі супраць аднаго з бакоў. Яе падпісалі ў сераду ў Пхеньяне, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Пуцін прыехаў у КНДР напярэдадні. Пра тое, што дамова аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве прадугледжвае згаданую дапамогу, ён распавёў на прэс-канферэнцыі. І адзначыў, што не выключае развіцця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з КНДР. Ён назваў Маскву і Пхеньян "сапраўднымі сябрамі і добрымі суседзямі". Кім Чэн Ын у адказ назваў Расію "самым сумленным сябрам і паплечнікам".
Кіраўнік Паўночай Карэі на ўсялякі выпадак сказаў, што дамова з РФ носіць "выключна міралюбівы і абарончы характар". Як вядома, Расія атрымлівае ад КНДР зброю і боепрыпасы, якія выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.