Дапамагчы палітвязням і не сесці за гэта: ці магчыма і якім чынам — эфір
Аляксей Лявончык і Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё
У апошні тыдзень студзеня ў Беларусі адбыліся затрыманні людзей, якія падазраюцца ў атрыманні дапамогі ад гуманітарнага праекта IneedHelpBy. Пад рэпрэсіі, паводле інфармацыі праваабаронцаў, трапілі больш за 200 чалавек. Толькі калі казаць пра гэтую хвалю затрыманняў. Але яна не першая і, на жаль, хутчэй за ўсё, не апошняя. Бо колькасць палітвязняў у краіне не змяншаецца, ім і іх сем’ям па-ранейшаму неабходная падтрымка і дапамога, і гэтая дапамога насуперак усяму працягвае паступаць.
Што стала прычынай гэтай хвалі рэпрэсій і ці сапраўды рэч у атрыманні сваякамі палітвязняў нейкай дапамогі? Ці магчыма ў сённяшніх умова аказваць падтрымку такім чынам, каб яна не трапляла ў поле зроку спецслужбаў? Як дабіцца вызвалення палітвязняў і ці разглядаюцца такія магчымасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык і сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.