Дарадца Качыньскага: Сітуацыя з палякамі ў Беларусі – найгоршая ў свеце
Дарадца прэзідэнта Польшчы ў справах суайчыннікаў за мяжой Міхал Дворчык рэзка асудзіў падзеі вакол польскай меншасці ў Беларусі
У гутарцы з Еўрарадыё чыноўнік адзначыў, што больш анідзе ў свеце палякі не сутыкаюцца з такім парушэннем сваіх правоў і свабодаў, як у Беларусі.
Міхал Дворчык: “На сённяшні дзень палякі ў Беларусі маюць найцяжэйшую сітуацыю. У іншых краінах, еўрапейскіх і пазаеўрапейскіх, дзе жыве шмат палякаў і асобаў польскага паходжання, здараюцца, вядома ж, рознага кшталту праблемы і нават парушаюцца правы чалавека ды не вытрымліваюцца еўрапейскія стандарты. Аднак да такіх брутальных сітуацый, як гэта адбываецца ў Беларусі, анідзе ў свеце не даходзіць – у дачыненні да палякаў”.
Фота: Gazeta Wyborcza