Дарадца Трампа абмяркоўваў з Лукашэнкам магчымасці сумеснай працы

Дарадца Трампа абмяркоўваў з Лукашэнкам магчымасці сумеснай працы

29 жніўня ў Мінску ў Палацы Незалежнасці прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і дарадцы прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джона Болтана. Яна працягвалася больш за дзве гадзіны. Па выніках сустрэчы Болтан заявіў, што ніякіх канкрэтных рашэнняў дасягнута не было, але дыскусію ён назваў цікавай і важнай.

Як інфармуе БЕЛТА,  Лукашэнка і дарадца Трампа гаварылі на "вельмі шырокія тэмы" — пра палітыку, эканоміку, пра пытанні бяспекі ў свеце і ў нашым рэгіёне (дарэчы, Болтан прыляцеў у Беларусь з Украіны, дзе сустракаўся з Уладзімірам Зяленскім). "Было вельмі важна абмеркаваць усе гэтыя пытанні", — сказаў Джон Болтан.

Дарадца Трампа прыгадаў складанасці ў дачыненнях Беларусі і ЗША, якія існуюць яшчэ з 1990-х гадоў. Яны на сустрэчы абмяркоўваліся. Напрыклад, правы чалавека. Яшчэ адной тэмай была новая геапалітычная рэальнасць у рэгіёне і магчымасці сумеснай працы Беларусі і ЗША. Верагодна, тут маецца на ўвазе ўрэгуляванне сітуацыі на ўсходзе Украіны.

А вось пытанне аднаўлення дыпламатычнага прадстаўніцтва паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі на ўзроўні амбасадараў не абмяркоўвалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі