Def Leppard адмянілі канцэрт у Мінску

Брытанскія рокеры Def Leppard адмянілі канцэрт у Мінску з-за лагістычных цяжкасцяў. Па словах арганізатараў канцэрта, якія перадае сайт onliner.by, якія канкрэтна праблемы прымусілі каманду адмовіцца ад выступу ў Мінску, яны не ведаюць і чакаюць афіцыйнага адказу ад менеджменту гурта.

Нагадаем, мінскім канцэртам брытанцы мусілі пачаць еўрапейскую частку сусветнага туру. Канцэрт мусіў адбыцца 15 траўня ў мінскім Палацы спорту. Квіткі на яго, кажуць арганізатары, прадаваліся някепска.

Цяпер турнэ пачнецца ў Вільні 17 траўня. Квіткі, набытыя ў білетных аператараў, мінчукі могуць здаць ад 27 красавіка да 30 траўня.  

Нагадаем, гэта не першая адмена канцэрта сусветнай зоркі ў Мінску па "лагістычных праблемах". У сакавіку ў Беларусь не захацеў ехаць Браян Адамс, якога напалохала магчымае доўгае стаянне на літоўска-беларускай мяжы.

Фота — defleppard.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі