Дэмсілы прадставілі план дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya

У Офісе Святланы Ціханоўскай з удзелам Аб'яднанага пераходнага кабінета распрацавалі план дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі. Над дарожнай картай працавалі навуковыя эксперты і практыкі, якія былі вымушаныя праз сваю навуковую і грамадзянскую пазіцыю пакінуць Беларусь, расказалі ў Офісе.

Там кажуць, што гэты план можа быць рэалізаваны адразу пасля фармавання ўрада пераходнага перыяду. План разлічаны на 500 дзён і прадугледжвае тры этапы.

На першым этапе (у першыя 50 дзён) павінны быць сярод іншага праведзеныя арганізацыйна-кадравыя змены ва ўніверсітэтах, перш за ўсё — у сістэме кіравання; прызначаныя новыя міністр і рэктары. На другім этапе (у першыя 100 дзён) мяркуецца ў тым ліку аднавіць міжнароднае супрацоўніцтва; зладзіць шырокае абмеркаванне будучай рэформы; навучыць супрацоўнікаў сістэмы адукацыі дэмакратычным працэдурам і прынцыпам узаемадзеяння.

Асноўныя задачы трэцяга этапу (500 дзён) выглядаюць наступным чынам:

  • прыняцце новых дэмакратычных статутаў універсітэтаў;
  • правядзенне дэмакратычных выбараў у органы самакіравання;
  • правядзенне дэмакратычных выбараў рэктараў універсітэтаў; 
  • шырокае грамадскае і экспертнае абмеркаванне напрамкаў і прыярытэтаў будучай рэформы.

Дарожная карта дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі адкрытая для абмеркавання, кажуць аўтары дакумента. "Мы зацікаўлены ў тым, каб кожны беларус далучыўся да сумеснага абмеркавання дарожнай карты — адкрыта выказаў сваё меркаванне па гэтым дакуменце, нешта параіў. Мы будзем рады абгрунтаваным дапаўненням і практычным саветам па ўдасканаленні дакумента", — кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова.

Прапановы, заўвагі, дапаўненні і каментары да дарожнай карты можна дасылаць на пошту [email protected].

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі