Дэнамінацыя 2016 года будзе ў Беларусі ўжо трэцяй
4 лістапада стала вядома, што з 1 ліпеня 2016 года ў Беларусі будзе праведзеная дэнамінацыя. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. З беларускіх грошаў прыбяруць чатыры нулі. У выніку за цяперашнія 100 рублёў дадуць 1 капейку. Так, пасля дэнамінацыі ў Беларусі з'явяцца манеты.
Першая дэнамінацыя беларускага рубля была праведзеная ў жніўні 1994 года. Тады з купюр прыбралі адзін нуль. Другі раз дэнамінацыю правялі 1 студзеня 2000 года. З купюр тады прыбралі тры нулі. Былі ўведзеныя банкноты, якія дзейныя дагэтуль.
Як будуць выглядаць беларускія грошы ў 2016 годзе (фота)
Фота: БЕЛТА