Дэпутат Анісім хацела, каб законапраекты былі на дзвюх мовах, яе не падтрымалі
19 красавіка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі не падтрымала прапанову Алены Анісім па змене рэгламента. Дэпутат хацела, каб была ўведзеная норма аб унясенні законапраектаў адначасова на беларускай і рускай мове, замест толькі беларускай ці рускай мовы.
Анісім — старшыня Таварыства беларускай мовы. Яна лічыць, што адсутнасць усіх законаў на беларускай мове — прамое парушэнне Канстытуцыі.