Дэпутат Базанаў вылучаны кандыдатам на пасаду старшыні федэрацыі футбола

Дэпутат Базанаў вылучаны кандыдатам на пасаду старшыні федэрацыі футбола

Кандыдатам на пасаду старшыні Беларускай федэрацыі футбола вылучаны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Базанаў. Як паведамляе "Прессбол", яго кандыдатуру вылучыла Мінская гарадская федэрацыя футбола.

У свой час Базанаў узначальваў брэсцкае "Дынама".

Базанаў нарадзіўся 29 лістапада 1957 года ў Валагодскай вобласці Расіі. Ён скончыў Каломенскую вышэйшую вайсковую артылерыйскую вучэльню па спецыяльнасці "Камандная тактычная артылерыя", Вайсковую артылерыйскую акадэмію імя М.Калініна па спецыяльнасці "Камандна-штабная аператыўна-тактычная ракетных войскаў і артылерыі"; палкоўнік.

У яго вайсковай кар'еры —пасады камандзіра ракетнай брыгады і ваеннага камісара Брэсцкай вобласці. Базанаў — старшыня абласной грамадскай арганізацыі "Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", чалец савета і прэзідыума абласной грамадскай арганізацыі "Белая Русь".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі