Дэпутат Палітыка: Усе мае апаненты адмовіліся ад тэледэбатаў — я такая страшная?

Дэпутат Палітыка: Усе мае апаненты адмовіліся ад тэледэбатаў — я такая страшная?

Ці ёсць у парламента хоць нейкія рэальныя паўнамоцтвы, ці мусіць дэпутат рамантаваць пад’езды дамоў і дарогі, вырашаць, на якой мове павінныя навучацца нашы дзеці і ці можна ў парламент прышпіляць бел-чырвона-белы значак? Каб адказаць на гэтыя і іншыя пытанні, у студыю Еўрарадыё запрошаная дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вольга Палітыка.

Цалкам размову з Вольгай Палітыка можна паслухаць:

Найлепшыя цытаты з размовы:

Заўсёды лягчэй сказаць: усе прызначаюцца, усё загадзя вырашана, ні ад каго з нас нічога не залежыць.

Вельмі важна, каб тыя, каго мы называем апазіцыяй, не ўцякалі ад складаных пытанняў, бо мае апаненты па выбарчым участку нават адмовіліся ад тэледэбатаў. Няўжо я такая страшная?!

У большасць выбарчых акругаў на другім месцы “супраць усіх”. Значыць, трэба нам усім больш актыўна працаваць

Задача дэпутата — не дарогі ды пад’езды рамантаваць, а прымаць такія законы, каб тыя, хто павінен рабіць рамонты ў пад’ездах і класці асфальт на дарогах, рабіў гэта і сродкі на гэта меў.

Паўнамоцтваў у дэпутата, каб ставіць перад урадам пытанні і дамагацца іх вырашэння, дастаткова. Неабходная самаарганізацыя і самадысцыпліна — не ленавацца працаваць.

Указы прэзідэнта ў парламент нават не трапляюць, мы іх не разглядаем і пра іх мы даведваемся гэтак жа, як і іншыя грамадзяне, а Дэкрэты мы толькі прымаем да ведама.

Ніхто з незалежных і партыйных назіральнікаў не сказаў у адказ на маё пытанне, што ў іх ёсць нейкія скаргі, нейкія перашкоды. Але ў кожнага ў дзень выбараў быў цэлы стос загадзя надрукаваных бланкаў скаргаў.

Калі апазіцыя лічыць, што галоўная прычына іх паразы — тое, што ім не паказваюць кожны бюлетэнь, значыць, магчыма, і трэба ўнесці адпаведныя змены.

У баранавіцкай гімназіі №4 сёлета адкрылі клас з навучаннем на беларускай мове, але жаданне, каб іх дзеці там вучыліся, выказалі толькі 4 чалавекі!

У дзяцей павінная быць магчымасць вучыцца на роднай мове не толькі ў школе, але і ў сярэднеспецыяльных, і ў вышэйшых навучальных установах.

Бел-чырвона-белы — наш гістарычны сцяг, ён нідзе не забаронены. Калі дэпутат пажадае, ён спакойна можа прыходзіць у парламент з такім значкам. 

Фота Алеся Пілецкага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі