Дэпутаты прагаласавалі ў першым чытанні за праект бюджэту Беларусі на 2019 год

Дэпутаты прагаласавалі ў першым чытанні за праект бюджэту Беларусі на 2019 год

18 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі ў першым чытанні за праект бюджэту Беларусі на 2019 год. Яго прадстаўляў першы намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў. Паводле яго слоў, даходы прадугледжваюцца ў суме 23,6 млрд рублёў (яны вырастуць на 0,8%), выдаткі — 21,9 млрд рублёў (яны вырастуць на 5,1%). Прафіцыт складзе 1,7 млрд. Гэтыя сродкі выкарыстаюць для пагашэння знешняга доўгу.

Інфляцыя запланаваная ў памеры 5,3%, ВУП мусіць вырасці на 1,2%. У бюджэце цана нафты закладзена ў памеры 60 долараў за барэль.

Разгляд праекта бюджэту ў другім чытанні адбудзецца ў сераду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі