Дэпутаты прынялі ў першым чытанні змены ў закон "Аб свабодзе сумлення"

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў / БЕЛТА

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 11 кастрычніка прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый".

Адзін з самых цікавых момантаў закону — патрабаванні да кіраўніка рэлігійнай арганізацыі. Ім павінен быць грамадзянін Беларусь, які пастаянна жыве ў краіне і не быў звязаны з "экстрэмізмам". Пры гэтым узначальваць ці ствараць дзве і больш арганізацыі ён не мае права.

Таксама ў законе ўводзіцца забарона на любую сімволіку, акрамя рэлігійнай, для выкарыстання ў месцах, прызначаных для набажэнстваў. Забараняюцца літаратура і выявы, якія прапагандуюць вайну, заклікаюць да расавай варожасці, варожасці на рэлігійнай або нацыянальнай глебе.

Як распавядала Еўрарадыё, менавіта пад такой нагодай днямі ў гродзенскай царкве прыбралі два абразы з праваслаўнымі навамучанікамі. Там паказвалася, як чырвонаармейцы і чэкісты арыштоўваюць і забіваюць праваслаўных святароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі