Для беларусаў адмяняюць візы ў Нікарагуа
Ахвотныя знаходзіцца на тэрыторыі краіны больш за 90 дзён павінны будуць атрымліваць візы
Беларусь і Нікарагуа адмяняюць візы. Міжурадавае пагадненне аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў з'явілася сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале апублікавана.
У адпаведнасці з пагадненнем, грамадзяне Беларусі і Нікарагуа змогуць уязджаць, знаходзіцца, выязджаць і рухацца транзітам па тэрыторыі другога ўдзельніка пагаднення без віз. Пры гэтым працягласць знаходжання на тэрыторыі другой краіны не павінна быць большай за 90 дзён з дня ўезду і 90 дзён на працягу каляндарнага года.
Ахвотныя знаходзіцца на тэрыторыі краіны больш за 90 дзён павінны будуць атрымліваць візы.
Нікарагуа - дзяржава ў Цэнтральнай Амерыцы, якая ляжыць паміж Ціхім акіянам і Карыбскім морам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.