Для замежных дыпламатаў падзеі ў Курапатах сталі шокам
Для замежных дыпламатаў сённяшнія падзеі ў Курапатах сталі шокам. Пра гэта па выніках сустрэчы з прадстаўнікамі дзевяці дыпламатычных місій у Беларусі ("у тым ліку найважнейшых еўрапейскіх краінаў") напісаў у Telegram журналіст Франак Вячорка.
Раніцай 4 красавіка ўлады арганізавалі знос дзясяткаў крыжоў, раней усталяваных у народным мемарыяле. Актывістаў, якія пратэставалі, затрымала міліцыя.
"Улады насамрэч не пралічылі наступствы сваіх дзеянняў, — піша Вячорка. — Адзін з дыпламатаў сказаў, што здымкі экскаватараў, якія ламаюць крыжы, разляцяцца па ўсім свеце".