"ДНР" заблакавала пастаўкі вугалю ва Украіну
Улады так званай "Данецкай народнай рэспублікі" абвясцілі, што спыняюць пастаўкі вугалю ва Украіну. Міністр транспарту "ДНР" Сямён Кузьменка заявіў, што пастаўкі вугалю адновяцца тады, калі афіцыйны Кіеў здыме забарону на пастаўкі ў "ДНР" паліва і запчастак для вагонаў і лакаматываў, і "калі страляць не будуць".
Па словах Кузьменкі, якія перадае РБК, Украіне неабходна 1,2 млн т вугалю з Данбаса штомесяц. Пастаўкі паліва для чыгуначнага транспарту з Украіны ў "ДНР" былі спыненыя напрыканцы чэрвеня.
Фота: focus.ua