Дональд Трамп заявіў, што яго хочуць затрымаць

Дональд Трамп / AFP
Дональд Трамп / AFP

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сцвярджае, што яго могуць арыштаваць 21 сакавіка ў рамках расследавання справы аб фінансавых махінацыях. Адпаведная заява з'явілася ў сацыяльнай сетцы Truth Social.

Палітык заявіў, што атрымаў гэтую інфармацыю дзякуючы "нелегальным уцечкам". Ён не прывёў ніякіх дэталяў адносна магчымых абвінавачванняў, аднак заклікаў сваіх прыхільнікаў да пратэстаў.

Справа, пра якую ідзе гаворка, тычыцца фінансавання выбарчай кампаніі Трампа ў 2016-м. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі