Допыт Таццяны Каравянковай перанеслі на чацвер

Допыт Таццяны Каравянковай перанеслі на чацвер

Допыт журналісткі БелаПАН Таццяны Каравянковай перанеслі з серады на чацвер без тлумачэння прычынаў, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Допыт мусіў адбыцца сёння а 14-й гадзіне ў Следчым камітэце. 

Адвакат, з якім у Каравянковай аформленая дамова, пакуль з ёй не сустракаўся.

Першы яе допыт прайшоў увечары 7 жніўня. Паведамлялася, што Каравянкова адмовілася адказваць на пытанні, бо ёй прадаставілі дзяржаўнага адваката замест таго, з якім у яе ёсць дамова. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі