"Дождж быў вельмі моцным, доўжыўся амаль гадзіну" — залева затапіла Пінск

Пасля залевы ў Пінску

Пасля залевы ў Пінску / brestcity.com

Моцная залева абрынулася на Пінск удзень 24 ліпеня. Дождж падтапіў дарогі і дваровыя тэрыторыі, перадае БЕЛТА са словаў першага намесніка дырэктара КВУП "Жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне горада Пінска" Валянціна Асіпчука.

Паводле яго, навальнічны фронт прайшоўся не па ўсім Пінску, а толькі па яго ўсходняй частцы. У іншай частцы горада дажджу зусім не было.

"Дождж быў вельмі моцным, доўжыўся амаль гадзіну. Была навальніца, парывісты вецер. Магутнасць дажджу была такая, што дарогі, дваровыя тэрыторыі былі імгненна падтопленыя па самы борт. У гэты момант былі заблакаваныя праезды. Кіроўцы рухаліся вельмі павольна, каб не пашкодзіць аўтамабілі", — дзеліцца падрабязнасцямі Асіпчук.

Пасля залевы спатрэбілася каля паўгадзіны, каб вада сышла ў ліўнёвую сістэму з праезнай часткі. "На дадзены момант дарожнае пакрыццё без павышанага ўзроўню вады, ліўневыя сеткі прынялі. Сарваная ветрам лістота трапіла ў дожджапрыёмнікі", — кажа Асіпчук.

Ён дадае, што што камунальныя службы пакуль не маюць паведамленняў ад жыхароў пра факты працякання дахаў у дамах. Магчыма, заяўкі з'явяцца ўвечары, калі людзі вернуцца дадому.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі