Драгічынца арыштавалі пасля тэлефоннай размовы з супрацоўнікамі ваенкамата

Драгічынца арыштавалі пасля тэлефанавання з ваенкамата / pixabay.com
Драгічынца арыштавалі пасля тэлефанавання з ваенкамата / pixabay.com

Жыхар Драгічына трапіў на "суткі" пасля размовы з супрацоўнікамі ваенкамата.

Як піша "Драгічынскі веснік", мужчыну затэлефанавалі і прапанавалі з'явіцца для "зверкі ўліковых даных". Як павеадмляла раней Мінабароны, да канца года ўсе ваеннаабавязаныя мусяць прыйсці ў ваенкаматы і абнавіць інфармацыю пра сябе.

Размова мела для мужчыны нечаканыя вынікі.

"Пасля таго, як мы прааналізавалі запіс размовы, намі было прынята рашэнне правесці адміністрацыйны працэс у дачыненні да гэтага грамадзяніна. Бо на выклік ваенкамата ён не адрэагаваў, мы звярнуліся ў міліцыю. Супрацоўнікам праваахоўных органаў мужчына таксама аказаў непадпарадкаванне", — кажа ваенны камісар Драгічынскага раёна Алег Андрашчук.

Мужчыну затрымалі. Яго абвіанвацілі ў абразе супрацоўнікаў ваенкамата і прысудзілі арышт на 5 сутак і штраф у 480 рублёў (15 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі