"Думаў у нас дом цяпер упадзе — выбухі ў расійскім Краснадары

Наступствы выбуху ў Краснадары / @bazabazon
Наступствы выбуху ў Краснадары / @bazabazon

У расійскім Краснадары мінулай ноччу прагрымелі некалькі выбухаў, быў пажар, піша Baza. Паводле папярэдніх звестак, горад быў атакаваны двума беспілотнікамі. Па словах відавочцаў паміж выбухамі прайшло каля 12 хвілін. Як мінімум адзін беспілотнік, паводле звестак расійскіх крыніц, быў збіты. Адзін з мясцовых жыхароў а пятай раніцы запісаў відэа, дзе распавёў, што трэханула так, што ён "думаў у нас дом цяпер упадзе".

Яшчэ адзін беспілотнік скінуў выбуховае прыстасаванне на будынак "Газпрама" ў Белгародскай вобласці. Гэта здарылася ўчора позна ўвечары. У выніку атакі БПЛА ў будынку выбітыя вокны, а таксама пашкоджаны фасад і дах. Людзі папярэдне не пацярпелі.

Невядомы аб'ект быў збіты расійскімі СПА і недалёка ад вайсковага аэрадрома ў Марозаўску Растоўскай вобласці. Паводле папярэдніх звестак, у выніку падзення абломкаў ніхто не пацярпеў.

Ва Украіне таксама была неспакойная ноч. Кіеў быў атакаваны ўжо 13-ы раз з пачатку траўня, піша начальнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко. На гэты раз, паводле яго слоў, "атака была ажыццёўлена са стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС, з раёна Каспія, верагодна, крылатымі ракетамі тыпу Х-101/555". Абломкі збітых ракет пашкодзілі дах гандлёва-забаўляльнага цэнтра ў Абалонскім раёне ўкраінскай сталіцы і некалькі аўтамабіляў.

Днепрапятроўскую вобласць расіяне атакавалі і ракетамі, і дронамі. Як паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Лысак, у Дняпры пашкоджаны два дамы і аўто. Гарэлі два прыватныя прадпрыемствы. Папярэдне над вобласцю збітыя 5 крылатых ракет і 6 "Шахедаў".  Але калі б не СПА, "наступствы расійскай атакі маглі быць куды горшымі", адзначыў Лысак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі