Два галы Вардзі прынеслі "Лестэру" чарговую перамогу (відэа)

Два галы Вардзі прынеслі "Лестэру" чарговую перамогу (відэа)

Два галы Джэймі Вардзі (на 66-й і 96-й хвілінах) прынеслі "Лестэру" чарговую перамогу. На гэты раз быў абыграны "Сандэрленд" — 2:0. На рахунку Вардзі ўжо 21 забіты мяч у цяперашнім сезоне англійскай прэм'ер-лігі. "Мы сталі на яшчэ адзін крок бліжэй да чэмпіёнства", — цытуе словы нападаючага ВВС.

"Тотэнхэм" аднак не дазваляе "Лестэру" аформіць датэрміновую перамогу ў чэмпіянаце. Учора ім быў разгромлены "Манчэстар Юнайтэд" — 3:0. За 5 тураў да фінішу ў "Лестэра" 72 ачкі, у "Тотэнхэма" — 65. Падрабязную статыстыку гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі