Дзве турысткі з Расіі застаюцца ў цяжкім стане ў Віцебскай абласной бальніцы
На раніцу 4 студзеня ў Віцебскай абласной бальніцы застаюцца 42 чалавекі (у бальшыні турысты з Расіі), якія напярэдадні пацярпелі ў аварыі. Галоўны лекар Яўген Матусевіч кажа, што ў цяжкім стане 2 чалавекі (раней казалі пра 6 чалавек). У гэтых расіянак дыягнаставаны траўмы пазваночніка. "На сённяшні момант прагноз для жыцця спрыяльны", — заявіў Матусевіч.
Частка пацыентаў рыхтуецца да выпіскі. 30-35 чалавек у аўторак вернуцца ў Расію для лячэння. Перад ад'ездам іх апытаюць следчыя.
3 студзеня на 119-м кіламетры трасы Віцебск — Магілёў — Гомель у Лёзненскім раёне "Рэно" выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў аўтобус з расійскімі турыстамі. 31-гадовы кіроўца легкавіка, жыхар Крычава, загінуў на месцы здарэння. Аўтобус, у якім былі больш за 40 чалавек, перакуліўся. Турыстаў і кіроўцу аўтобуса завезлі ў бальніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.