Двух мінскіх старшакласнікаў злавілі на продажы спайсу каля школы

Двух мінскіх старшакласнікаў злавілі на продажы спайсу каля школы

Каля адной са сталічных школаў праваахоўнікі затрымалі двух прадаўцоў спайсаў і аднаго пакупніка. Як паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС сталіцы Вераніка Стрэльская, прадаўцамі наркотыкаў былі два адзінаццацікласнікі. Прычым аднаго з іх два гады таму двойчы затрымлівала па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў.

Пакупніком спайсаў быў 30-гадовы грузчык аднаго са сталічных прадпрыемстваў. Як інфармуе БЕЛТА, мужчына ўжо быў раней судзімы за незаконны абарот наркотыкаў.

Дарэчы, на наступны дзень у тым жа Фрунзенскім раёне супрацоўнікі наркакантролю затрымалі двух 22-гадовых вытворцаў курыльных сумесяў. Хлопцаў затрымалі, калі яны распаўсюджвалі свой тавар на тэрыторыі раёна. Іх кліентамі былі таксама і затрыманыя школьнікі. У абодвух маладых людзей канфіскавалі больш за 25 г курыльных міксаў.

На ўсіх затрыманых праваахоўнікі пачалі крымінальныя справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі