Двух жыхароў Вроцлава судзяць за збіццё 15-гадовага беларуса

Суд за збіццё беларускага падлетка / Суд за избиение белорусского подростка / wyborcza.pl

Суд за збіццё беларускага падлетка / wyborcza.pl

Двух жыхароў польскага Вроцлава судзяць за збіццё 15-гадовага беларуса, піша wyborcza.pl.

Як заяўляе бок абвінавачвання, матывам нападу стала нацыянальнасць падлетка: нападнікі прынялі яго за ўкраінца.

Інцыдэнт здарыўся 25 студзеня 2022 года. Падлетак гуляў з сябрамі з Украіны, Беларусі і Грузіі. Паміж сабой яны размаўлялі па-руску. Гэта раззлавала двух палякаў. Яны напалі на хлопца, білі яго кулакамі, штурхалі, а затым схапілі за шыю ззаду і сталі душыць. Падлетак атрымаў траўмы галавы і рук.

Адзін з абвінавачаных прызнаў віну, другі — не.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі