"Дынама-Мінск" пацвердзіла адстаўку Бароўскага, якую ўчора абвяргала
2 траўня Сяргей Бароўскі звольнены з пасады галоўнага трэнера футбольнага клуба "Дынама-Мінск", паведамляецца на сайце "бела-блакітных".
Цяперашні каманду да матчу шостага тура паміж дынамаўцамі і "Гомелем" рыхтуюць памочнікі Сяргея Бароўскага на чале з Ігарам Гурыновічам.
Пра ўсе іншыя перастаноўкі ў трэнерскім штабе "Дынама" прэс-служба абяцае паведамляць дадаткова.
Звесткі пра адстаўку Бароўскага з'явіліся ўчора, 1 траўня. Аднак у той жа дзень прэс-сакратар клуба заявіў, што Бароўскі працягвае займаць пасаду галоўнага трэнера.