Дыпламат наведаў беларусак у турме Шры-Ланкі

Беларускі, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Шры-Ланцы / india.mfa.gov.by
Беларускі, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Шры-Ланцы / india.mfa.gov.by

Андрэй Ржэвускі, пасол Беларусі ў Індыі, а па сумяшчальніцтве — у Бангладэш, Шры-Ланцы і Непале, наведаў жаночую турму Welikada Female Prison у Шры-Ланцы, піша india.mfa.gov.by. Ён там сустрэўся з двума беларускамі, паразмаўляў з імі "па пытаннях іх знаходжання ў пенітэнцыярнай установе". Дыпламат перадаў ім "рэчы першай неабходнасці". Таксама Ржэвускі меў размову з кіраўніцтвам турмы.

Пры якіх абставінах беларускі трапілі за краты, за што адбываюць пакаранне, не ўдакладняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі