Дыпламаты Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, ЗША і Швейцарыі наведалі Курапаты

Дыпламаты Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, ЗША і Швейцарыі наведалі Курапаты

29 кастрычніка дыпламаты Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, ЗША і Швейцарыі наведалі Курапаты. Яны традыцыйна гэта робяць напярэдадні Дзядоў, "каб згадаць пра незлічоныя жыцці і таленты, знішчаныя пошасцю таталітарызму". "Пашана тым беларусам, што мужна і настойліва працуюць дзесяцігоддзямі дзеля таго, каб дарог смерці больш не было ніколі", піша прэс-служба Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

29 кастрычніка — чорны дзень беларускай гісторыі. У 1937 годзе савецкая ўлада за адну ноч расстраляла больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Сярод іх былі 22 літаратары — выдатныя паэты і пісьменнікі. Беларусы на радзіме і ў замежжы ўдзельнічаюць у акцыі "Ноч расстраляных паэтаў".

У Курапатах дыпламатаў "атакавалі" прапагандысты з дзяржаўных тэлеканалаў. Ускладанне кветак ахвярам сталінскіх рэпресій суправаджалася іх воклічамі. Дыпламаты прапагандыстаў ігнаравалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі