Дырэктару газеты "Белорусы и рынок" выставілі абвінавачванне
Дырэктару газеты "Белорусы и рынок" Канстанціну Залатых выставілі абвінавачванне. Гэта — "распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай" (ч. 2 арт. 130 КК). Залатых пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення.
Пра затрыманне Канстанціна Залатых стала вядома 18 траўня. У яго дома, а таксама ў рэдакцыі прайшлі ператрусы. Залатых быў змешчаны ў СІЗА ў Жодзіне.
"Белорусы и рынок" — адно з апошніх незалежных выданняў у Беларусі, яно піша ў асноўным пра эканоміку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.