Дыскрымінацыя жанчын у медыцыне, жанчыны і саміт NATO, сарваны гей-прайд

Ірына Сідорская і Святлана Ціханоўская / калаж Еўрарадыё
Ірына Сідорская і Святлана Ціханоўская / калаж Еўрарадыё

У хірургі і рэаніматолагі ў Беларусі часцей бяруць хлопцаў. Гэта афіцыйна, і Мінздароўя не бачыць у гэтым нічога дрэннага. Як гэта — вось так ды ў XXI стагоддзі? Пагаворым пра гэта, а таксама пра гендарную палітыку арганізацый з доктаркай навук Ірынай Сідорскай.

Таксама абмяркуем гарачыя гендарныя навіны тыдня: трансгендарная жанчына перамагла на конкурсе прыгажосці; правыя актывісты сарвалі гей-парад у Тбілісі; Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў саміце NATO (урываецца ў свет мужчын!), а Лукашэнка паказвае відэа з Сяргеем Ціханоўскім за кратамі, але хавае стан Марыі Калеснікавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі