Дзе беларускім ініцыятывам шукаць крэатыўнасць для працы
Надзея Ількевіч / фота з архіва
У лістападзе 2023-га размешчаная ў Вільні культурная прастора CreateCulture Space адзначыла сваю гадавіну. За час працы прастора ператварылася ў знакавае для беларускай супольнасці месца на мапе, дзе за год прайшло 418 мерапрыемстваў, а імпрэзы прасторы наведала больш за 5800 чалавек. Але CreateCulture Space — гэта не толькі ўтульная прастора з бясплатным каворкінгам, шматлікімі культурнымі імпрэзамі і суполкамі…
Якім стаў 2023 год для CreateCulture Space і што здалелі за гэты год зрабіць? Што найперш цікавіць наведвальнікаў беларускай культурнай прасторы ў Вільні і якія адносіны з мясцовымі ўладамі? Якія планы на далейшую працу і ці ёсць перспектывы развіцця? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальніца некамерцыйнай арганізацыі CreateCulture Group і культурнай прасторы ў Вільні Надзея Ількевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.