Дзе недапрацоўвае беларуская прапаганда — стрым з Ірынай Сідорскай
Ірына Сідорская / Еўрарадыё
Слухачы і гледачы Еўрарадыё больш ведаюць Ірыну Сідорскую як гендарную даследчыцу і спікерку нашай праграмы Gender Gap. Але спадарыня Ірына таксама займаецца медыяэкспертызай і пільна сочыць за прапагандай.
Мінулым разам у эфіры Еўрарадыё мы абмяркоўвалі тэндэнцыі ў беларускай прапагандзе на пачатку чэрвеня. Тады грамадства хвалявалі тэмы прывозу ў краіну расійскай ядзернай зброі і хвароба Лукашэнкі.
Прайшло амаль чатыры месяцы — а такое ўражанне, што чатыры гады. Бо за гэты час у краіну прыехалі і з’ехалі назад вагнераўцы. Палякі ледзьве не закрылі мяжу. Беларусаў за мяжой пазбавілі магчымасці атрымліваць пашпарты і прадаваць сваю маёмасць у краіне без асабістай прысутнасці. Лукашэнка заняўся свінагадоўляй і пытаннямі размеркавання платнікаў...
Як сябе ў гэтых кейсах паводзіла беларуская прапаганда? Дзе яна асабліва адзначылася, а што праваліла? Гэта ды іншае абмяркоўваем у жывым эфіры. Далучайцеся!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.