Дзе патусіць на выхадных 13-15 верасня, раіць Павел Юрцэвіч
Кіраўнік студыі “ОСМОС” складае тусовачны марафон на бліжэйшы week-end.
Кіраўнік студыі гуказапісу “ОСМОС” Павел Юрцэвіч знакаміты тусоўшчык у рок-асяроддзі. Ён наведвае ўсе канцэрты, тусоўкі, оўпэн-эйры, творчыя вечары і проста сустрэчы, якія адбываюцца ў кампаніі стваральнікаў пазаэстраднай і “фарматнай” музыкі. Але і Павел не супраць зазірнуць і на “гламурныя” вечарыны, каб, так бы мовіць, “зарадзіцца энергіяй на параўнанні”.
“Трэба на ўсё заўсёды глядзець з розных бакоў, — тлумачыць нечаканую пазіцыю кіраўнік “ОСМОС”. — Не ведаю, чаму пасля канцэрта, напрыклад, “Аукцыона” нельга пайсці і паглядзець якое-небудзь “распушчанае” гламурнае шоў. Паглядзець, як весяляцца іншыя людзі. У Мінску дастаткова шмат іншага, і гэта таксама тусовачнае жыццё. Мне цікава глядзець што там адбываецца і час ад часу, не часта, туды акунацца”.
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Канцэрты |
“Рок па вакацыях” |
13 верасня, пятніца: клуб “Цэнтр” N.R.M., "Крама", Neuro Dubel, "Палац", Кася Камоцкая, Re1ikt, Naka, "Зьмяя", Вадзім Курылёў Пачатак: 18:00 Квіткі: 90 – 280 тыс. Даведкі: (29)6715865, (29)2544909 |
|
Flёur |
13 верасня, пятніца: клуб Re:Public Пачатак: 19:00 Квіткі: 170 – 300 тыс. Даведкі: (29)6490888, (29)8517706 |
||
Napalm Death
|
14 верасня, субота: клуб Rе:Public Пачатак: 18:00 Даведкі: (29)1103535 |
||
"Аукцыон" |
15 верасня, нядзеля: ДК"Маз" Юбілейны канцэрт да 30-годдзя гурта Пачатак: 19:00 Квіткі: 210 – 510 тыс. Даведкі: (29)6490888,(29)8517706 |
||
Вечарыны |
Strana Ozz |
13 верасня, пятніца: клуб Dozari Пачатак: 23:00 Даведкі: (29)3452233 |
|
All Summer Parties |
14 верасня, субота: клуб “Графіці” DJs Пагодзіна і Грудзко Пачатак: 23:00 Квіткі: 60 тыс. Даведкі: (усе аператары) 638-4444 |
||
"Madness Nigh" |
15 верасня, нядзеля: Millennium Адкрыццё праекта Пачатак: 23:00 Даведкі: (29)1770077 |
||
"Icon Night" |
15 верасня, нядзеля: Blackhall bar: Адкрыццё праекта Пачатак: 23:00 Уваход вольны, дэпазіт столікаў 1,2 - 4,2 мільёны Даведкі: (29)6405050 |
||
Падзея |
Old Audio Fest
|
14 верасня, субота: TNT Rock Club Пачатак: 17:00 Даведкі: (29)6555555, (17)2036967 |
|
Кінатэатр |
Два ствалы |
13 верасня, пятніца: Аўрора: 16:30, 18:50, 21:10 Беларусь: 16:50, 19:10, 21:35 Бярэсце: 19:00, 21:15 Камсамолец: 15:00, 19:00, 21:00 Мір: 16:10, 21:00 14-15 верасня: Аўрора: 13:40, 16:10, 18:40, 21:10 Беларусь: 14:30, 16:50, 19:10, 21:35 Бярэсце: 19:00, 21:15 Камсамолец: 15:00, 19:00, 21:00 Мір: 16:10, 21:00 |
|
Тэатры |
Першы мінскі форум вулічных тэатраў |
14-15 верасня: вул. Карла Маркса Пачатак: 12:00 |
|
Выставы |
"Без межаў"
|
14-15 верасня: Мастацкая галерэя ''Універсітэт культуры'' (Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі) Выстава працаў прадстаўніцы сюррэалізму Надзі Букі, якая працуе ва ўнікальнай тэхніцы “буцінанка” Працуе: 11:00-19:00 Даведкі: (17)3272612 |
|
Profectus |
14-15 верасня: Мастацкая галерэя ''Універсітэт культуры'' (Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі) Працы выпускнікоў каледжа ў такіх відах выяўленчага мастацтва, як жывапіс, скульптура, дызайн. Працуе: 11:00-19:00 Даведкі: (17)3272612 |
Менавіта таму ў Паўла не бывае аднаго мерапрыемства на вечар, ён любіць ладзіць марафон па імпрэзах. І прапануе яго пачынаць ужо ў пятніцу, адразу пасля працы. Стартаваць Юрцэвіч раіць у клубе “Цэнтр” на фестывалі “Рок па вакацыях”. Але там да канца заставацца не варта, бо ў той жа час у клубе Re:Public выступае адэскі гурт Flёur. Але і гэта не ўсё! Закончыць пятніцу Павел плануе ў… Dozari! на танцавальным fashion-шоў дызайнера Яўгеніі Озмы “Strana Ozz”.
“Суботу я б пачаў з паходу ў кіно на фільм “Два ствалы”, — працягвае “марафон” Павел Юрцэвіч. — Калі што, гэта не парнуха! У Галерэі “кулька” цяпер праходзяць дзве нядрэнныя выставы… так кажуць. Таму пасля кіно — нядрэнны варыянт прагуляцца туды. А бліжэй да вечара ў клубе TNT будзе Old Audio Fest, дзе збяруцца аматары старой аўдыётэхнікі. Паміж імі пройдуць спаборніцтвы на самы гучны, самы чысты па гучанні прайгравальнік і г.д. Мне заўсёды тэхніка цікавая, я сачу за навінкамі, рэгулярна заходжу ў крамы і г.д. Не сказаць, каб гэта быў феціш, але вельмі блізка да гэтага”.
Далей Павел прапануе адарвацца ад усяго і забегчы на канцэрт Napalm Death у Re:Public. Маўляў, “увесь канцэрт быць неабавязкова, але ўзгадаць музыку юнацтва, якую акурат і слухалі на апаратуры Old Audio Fest, вельмі хацелася б”. А пасля металу ад брытанскага гурта Юрцэвіч прапануе паехаць у “Графіці” на начную вечарыну “All Summer Parties з Пагодзінай і Грудзько” і адарвацца ўжо пад больш сучасныя і мэйн-стрымавыя трэкі.
“У нядзелю ад 13-14 гадзінаў ужо трэба быць на вуліцы Карла Маркса, — апошні дзень марафону Паша вырашыў пачаць шпацырам. — Там будзе “Першы мінскі форум вулічных тэатраў”. Неверагодная колькасць труп будзе паказваць свае міні-спектаклі. Там можна проста прагульвацца і глядзець. Далей безумоўна раю рушыць у ДК “МАЗ” на канцэрт піцерскага гурта “Аукцыон”. Ну і вечарыны! Тут у мяне два варыянты: Millennium ці Blackhall bar! Усё той жа гламур, але…”.
Калі вечарыны ўсё ж камусьці не пасуюць, а дома не сядзіцца, то кіраўнік студыі “ОСМОС” прапануе праводзіць кожную ноч выходных 13-15 верасня на летняй тэрасе клуба Mojito. Штоноч там будуць паказваць нейкі фільм.
Так выглядаюць звычайныя выходныя Пашы Юрцэвіча! Паспрабуйце ўгнацца!