Дзе патусіць на выхадных 25-27 красавіка, раіць Руся
Рок-князёўна і этна-спявачка складае шчыльную і насычаную праграму з выставамі, лекцыямі, вечарынкамі, кіно ды экскурсіяй па Батанічным садзе.
Выхадныя ў Русі, лідаркі гурта Shuma і ўдзельніцы “Аканы”, заўсёды насычаныя: калі няма выступаў ды рэпетыцый, спявачка акунаецца ў вір культурнага жыцця сталіцы.
“Намагаюся выбірацца, таму што мне цікава і карысна апынуцца ў нашым культурным кантэксце: паглядзець, што адбываецца ў калег, хто якую музыку грае, дзе ўвогуле якія "дзвіжнякі" праходзяць, ― распавядае Руся. ― Таксама намагаюся наведваць выставы, глядзець, што прапануюць нашы музеі і галерэі, каб быць у курсе новага, натхняцца і разумець, што ўвогуле адбываецца сёння з нашай культурай".
Раіць схадзіць |
Не раіць |
|||
Выставы |
“Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі” |
25-27 красавіка: Нацыянальны мастацкі музей РБ Працуе з 11:00 да 19:00 Даведкі: +375 (17) 327-71-63 |
||
“Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” |
25-27 красавіка: БелЭкспа Працуе: 11.00-21.00 Музей сучаснага выяўленчага мастацтва Працуе: 11.00-21.00 (нядзеля – выхадны) Плошча Якуба Коласа адкрытая пляцоўка Даведкі: 288-24-68 |
|||
Арт-праект Анастасіі Кулажэнка “Intro & Outro” |
25 красавіка, пятніца: Галерэя TUT.by Працуе з 9:00 да 18:00 Уваход вольны |
|||
NUDE |
25-26 красавіка: Рэстаран “Вернісаж” Працуе з 12:00 да 20:00 Даведкі: (017) 262-62-15 |
|||
HandMade Weekend |
26-27 красавіка: Madison Royal Club Працуе з 12:00 да 19:00 Даведкі: вел+37529 196-61-74 |
|||
Кіно |
“Сем псіхапатаў” |
26 красавіка, субота: “Ракета” Пачатак: 21:00 Даведкі: (17) 298-25-00 |
||
“Пад маскай жыгала” |
25 красавіка, пятніца: Беларусь Пачатак: 14:10, 16:50, 18:50, 21:20 Дом Кіно Пачатак: 19:00 |
|||
“Прыгоды Пікаса” |
27 красавіка, нядзеля: “Ракета” Пачатак: 17:00 Даведкі: (17) 298-25-00 |
|||
Cinema Perpetuum Mobile “Трэш/Дзэн” |
26 красавіка, субота: “Майстэрня” (вул. Энгельса, 12) Пачатак: 20:30 |
|||
Вечарыны |
Startsev, NEW FEΔR і EZHI |
25 красавіка, пятніца: “Хуліган” Пачатак: 23:00 Даведкі: +375 17 327-10-45 |
||
DJ Vadim |
26 красавіка, субота: “Аўрум” Пачатак: 23:50 Даведкі: (029) 739-11-11 |
|||
“immersion” |
27 красавіка, нядзеля: “Хуліган” Пачатак: 23:00 Даведкі: +375 17 327-10-45 |
Руся дзеліць афішу па днях тыдня. І пачынае пятнічнымі парадамі ― выставай сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта”, якая нядаўна адкрылася адразу на трох пляцоўках. У БелЭкспа размесцяцца фатаграфіі, відэаарт, інсталяцыі і іншыя віды мастацтва. У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрыецца экспазіцыя "Сто гадоў беларускага авангарда" з творамі авангарда, нонканфармізму ды андэграўнду 1910-1990 гадоў. А на адкрытай пляцоўцы на плошчы Якуба Коласа будзе паказаны праект “Мастак і горад. BelART.by”, які прэзентуе жывапіс і графіку айчынных аўтараў.
“Гэта варта бачыць, таму што гэта маштабная выстава, якая дасць вам сціслае ўяўленне пра беларускае мастацтва за апошнія 10 гадоў, ― рэкамендуе спявачка. ― Гэта весела, цікава і зэканоміць ваш час, калі вы жадаеце крыху культурна адукавацца”.
Наступным пунктам у тусовачным графіку Русі з’яўляецца прэм’ера новага фільма Вудзі Алена “Пад маскай Жыгала”:
“Фільм маркіруецца адзнакай “16+” і, натуральна, прыцягне ўвагу мінчукоў, бо дарослыя тэмы карыстаюцца ў нас поспехам. Узгадаем гарадскую любоў да “Німфаманкі” Фон Трыера. Фільм Вудзі Алена іранічнай мовай распавядае гісторыю пра мужчыну, які спрабуе паправіць сваё жыццё на рынку сексуальных паслуг для заможных жанчын”.
Альтэрнатывай Вудзі Алену можа стаць бясплатная лекцыя на тэму “Іммаралізм постсавецкага грамадства”, якая пройдзе ў галерэі TUT.by. Расійскі сацыёлаг і доктар навук Леў Гудкоў распавядзе пра працу сацыяльных механізмаў знішчэння маралі ў постсавецкім грамадстве.
“Цікава паслухаць погляд навукоўца на тое, што адбываецца з каштоўнасцямі і ідэаламі, якія прыносяць у жыццё людзі новага пакалення, як мы з вамі, і як яны рэгулюцца нашым агульным пост-савецкім мінулым”, ― тлумачыць Руся свой выбар.
Там жа, у галерэі TUT.by, можна пазнаёміцца з арт-праектам Анастасіі Кулажэнка “Intro & Outro”. Праект ствараўся па замове клуба “Студыё 9” у Вільні і з’яўляецца міксам розных мастацкіх жанраў: музыкі, фатаграфіі, камп’ютарнай графікі, каліграфіі і іншага.
Завяршыць працоўны тыдзень Руся плануе ў бары “Хуліган”. На вечарынцы, якая распачнецца там у 23.00, прагучаць underground dance music, trap, dance hits, indie, house, dance, electronica ад Startsev, NEW FEΔR і EZHI.
Субота ад Русі выглядае не менш насычанай, чым пятніца. Распачаць выхадны спявачка збіраецца ў гарадскім Батанічным садзе.
“У Дзень адкрыцця летняга сезона з 13 да 14 гадзін можна ўзяць удзел у прафесійных экскурсіях, якія правядуць вас па самых прыгожых месцах сада і распавядуць пра розныя кветкі і дрэвы, а таксама пазнаёмяць з гісторыяй стварэння Батанічнага саду. Быць бліжэй да прыроды ― гэта годная справа!” ― перакананая спявачка.
Аматараў кіно Руся адпраўляе ў кінатэатр “Ракета”, дзе ў межах праекту “Cinemascope” адбудзецца паказ брытанскага фільма “Сем псіхапатаў”. Іншы варыянт для кінаманаў ― міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile:
“Праграма фестывалю такая цікавая, што параіць нешта адрасна даволі складана. Я планую наведаць паказ пазаконкурснай праграмы дзіўнага кіно “Трэш/Дзэн” у творчым цэнтры “Майстэрня”, на вуліцы Энгельса, 12. Пачатак у 20:30”.
Таксама Руся раіць зазірнуць у Madison Royal Club, дзе 26 і 27 красавіка будзе працаваць вялікі кірмаш HandMade Weekend ад тусоўкі ЦЭХ32.
Не абмінула ўвагай спявачка і выставу NUDE, што месціцца ў Цэнтры сучаснага мастацтва на вул. Некрасава, 3. Там можна знайсці жывапіс, скульптуру і фатаграфію ў жанры НЮ. “Што можа быць прывабным і магічным, як не аголенае цела!” ― упэўненая лідарка “Шумы”.
“Неверагодна ўдалы прывоз клуба “АУРУМ” у гэтую суботу! ― радуецца Руся. ― Прыедзе добра вядомы прадзюсар электроннай музыкі і артыст аднаго з найлепшых лэйблаў у гэтым жанры, Ninja Tunes, DJ Vadim. Усім прыхільнікам электронікі раю абанкруціцца на ўваход і паслухаць гэтага артыста, бо дыджэй Вадзім гэта сапраўды знакавая музычная фігура, якая здольная вас натхніць і абагаціць новым музычным досведам”.
У нядзелю Руся-дарадца крыху запавольвае тэмп і выдзяляе тры кропкі ў горадзе, куды неабходна зазірнуць, каб адчуваць сябе гарманічнай і адукаванай асобай.
Па-першае, спявачку цікавіць выстава “10 стагоддзяў мастацтва Беларусі”, што адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ. Руся раіць звярнуць увагу на працы сучасных мастакоў Уладзіміра Цэслера, Канстанціна Селіханава, Ягора Батальёнка.
Па-другое, увагу спявачкі прыцягвае фільм з серыі “маст сі”, то бок, абавязковы для прагляду, "Прыгоды Пікасо”, які пакажуць у кінатэатры “РАКЕТА” ў межах усё таго ж праекта "Cinemascope".
“І каб астудзіць гарачыню інтэнсіўнага ўік-энда, звярніце ўвагу на новы праект, які стартуе ў бары “Хуліган”, ― заканчвае парады для “выхаднога” трыпу Руся. ― Праект называецца “immersion” і прадстаўляе сучасную электронную музыку ў атмасферным і містычным стылі chill wave, future bass, future garage, glitch, idm, beats. Нічога лепшага на фінал нядзелі і не знойдзеш”.
Спадзяемся, што парады Русі дапамогуць вам цікава правесці выхадныя. Далучайцеся!
Апошняе фота: budzma.org