Дзе патусіць на выхадных 4-6 красавіка, раіць Раман Сухоцкі

Лідар мінскага гранж-трыа Avias і удзельнік кранальнага дуэта Humusskiss Раман Сухоцкі бачыць два варыянты баўлення часу на выхадных:


"Часцей гэта сціплы адпачынак з сябрамі, чым наведванне мерапрыемстваў. Але, натуральна, розныя крутыя канцэрты я намагаюся не прапускаць. Напрыклад, на папярэдніх выхадных хадзіў на Дэльфіна, таму што з дзяцінства яго люблю".

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

“Ной”

4-6 красавіка:

“Аўрора”: 16:00,21:00

“Беларусь: 15:20, 18:10, 21:00

“Дом Кіно”: 13:20, 18:40

“Мір”: 14:40,18:40

“Кастрычнік”: 16:00

“Перамога”: 14:20, 21:00

Канцэрты

Animal ДжаZ

4 красавіка, пятніца:

Re:Public

Пачатак: 19:00

Квіткі: ад 200 тысяч

Даведкі: +37529-687-27-03

2morrow2late:

6 красавіка, нядзеля:

Doodah King Bar

Пачатак: 21:00

Квіткі: 50 тысяч, дзяўчаты бясплатна


Бліжэйшыя выхадныя таксама не стануць для Рамана выключэннем у сэнсе наведвання цікавых канцэртаў. І першы з іх — канцэрт легендарнай піцерскай каманды Animal ДжаZ, які адбудзецца ў пятніцу 4 красавіка ў сталічным клубе Re:Public.


"Я іх вельмі люблю за тое, што на постсавецкай прасторы мала хто грае, як яны, — кажа музыка. — Я аднойчы быў на іх канцэрце ў Мінску, я быў уражаны тым, наколькі людзі прафесійна граюць. Я такое мала дзе бачыў, нават сярод сусветных чувакоў".


Другі канцэрт, на які раіць схадзіць Сухоцкі, пройдзе ў нядзелю 6 красавіка ў мясцовым Doodah King Bar. У 21.00 маюць запаліць вечар сябры Рамана з гурта 2morrow2late:


"Гурт, які нядаўна выпусціў клёвы альбом. Гэта жывы, напорысты рок. Нават калі б яны не былі маімі сябрамі, я б усё роўна раіў схадзіць на канцэрт гэтага гурта, бо для Мінска гэта адзіная каманда, якая грае ў падобным стылі".


Апроч канцэртаў, Раман Сухоцкі любіць хадзіць у кіно.


"Учора хадзіў на "Ноя", — распавядае музыка пра свае ўражанні ад фільма Дарэна Аранофскі.Гэта старажытная легенда. Добрая пастаноўка, хоць і галівудская. Мне было цікава падумаць пра міласэрнасць, пра вайну дабра і зла. Не шкадую, што схадзіў. Я не рэкамендую гэта як фільм першай важнасці, які неабходна паглядзець. Але калі на выхадных рабіць няма чаго, то наўрад ці нехта пашкадуе, паглядзеўшы гэтае кіно".


А вось афіша мінскіх выставаў і тэатральных пастановак музыку не надта ўразіла. Ды можа яно і да лепшага, бо на выхадных сіноптыкі абяцаюць пацяпленне і прыход сапраўднай вясны. Без дажджоў і ветру. Таму заменай мастацтву лёгка можа стаць прагулка на свежым паветры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі