Дзе зламаў руку былы міністр эканомікі?

Былы міністр эканомікі Мікалай Снапкоў з'явіўся на абмеркаванні кадравых пытанняў у кіраўніка дзяржавы з павязкай на левай руцэ і, верагодна, гіпсам. На гэтым жа пасяджэнні Снапкова прызначылі намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.

"Мы не ведаем, дзе зламаў руку Мікалай Снапкоў, — кажуць Еўрарадыё супрацоўнікі міністэрства эканомікі. — Але яго тыдзень не было на працы. Быў на бальнічным".

Нагадаем, новым міністрам эканомікі прызначылі Уладзіміра Зіноўскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі