Дзмітрыеў выйграў "макаронны" суд у Дзяржынскай раённай лякарні
![Дзмітрыеў выйграў "макаронны" суд у Дзяржынскай раённай лякарні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/adz.jpg.webp?itok=9yWq0RsY)
Андрэй Дзмітрыеў выйграў "макаронны" суд у Дзяржынскай раённай лякарні. Яе адміністрацыя адмаўляла, што здымкі абедаў, якія палітык паказаў па тэлебачанні, зроблены ў іх, і звярнулася з іскам у суд.
Дзмітрыеў паказаў фота абедаў у 2019 годзе падчас свайго тэлевыступу, як кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Паводле яго слоў, іх яму даслалі пацыенты. Палітыка абурыла кепская якасць харчавання.
Справу разглядаў раённы суд у Дзяржынску. Дзмітрыеў перамог. Бальніца мусіць аплаціць судовыя выдаткі і паслугі адваката.
"Час мяняць стандарты якасці жыцця ў рэгіёнах і ствараць умовы, каб фотаздымак макарон не стаў шокам і не мог стаць падставай для сустрэчы ў судзе", — напісаў палітык на сваёй старонцы ў Facebook.
![Дзмітрыеў выйграў "макаронны" суд у Дзяржынскай раённай лякарні](/sites/default/files/paragraphs/image/dzmitryjeu-1401.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.