Дзмітрый Баскаў сыходзіць з Федэрацыі хакея Беларусі
Дзмітрый Баскаў / hockey.by
Кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў напісаў заяву аб сыходзе са сваёй пасады.
У эфіры дзяржТВ Баскаў заявіў, што прымаючы рашэнне, ён кіраваўся адным — беларускі хакей не павінен пацярпець.
Адказваючы на пытанне журналіста пра тое, што Міжнародная федэрацыя хакея прад'яўляе Баскаву палітычныя абвінавачванні, экс-кіраўнік сказаў наступнае: "Я "размахваў "дзяржаўным сцягам сваёй краіны, і гэта мая краіна, мой прэзідэнт, мой дзяржаўны сцяг і маё асабістае права. І ніхто не мае права мне ўказваць. І ні Міжнародная федэрацыя хакея, ні Рэнэ Фазель, ні дысцыплінарны камітэт МФК не мае права мне ўказваць як сябе паводзіць ".
Баскаў быў дыскваліфікаваны на 5 гадоў па рашэнні Міжнароднай федэрацыі хакея. Ён адхілены ад усіх відаў хакейнай дзейнасці і на нацыянальным, і на міжнародным узроўні.
Раней у ФХБ заявілі, што рашэнне аб дыскваліфікацыі было прынята "пад ціскам", а Баскаў ня пакіне пасаду старшыні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.