Дзвюх пацярпелых турыстак павезлі на рэанімабілях з Віцебска ў Расію

Дзвюх пацярпелых турыстак павезлі на рэанімабілях з Віцебска ў Расію

З Віцебска ў Расію адправіліся два рэанімабілі, якія вяртаюць на радзіму дзвюх пацярпелых турыстак, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. 

З Віцебскай абласной клінікі жанчын даставяць у Смаленск, а адтуль — у Дубну і Разань. У рэанімабілях разам з пацярпелымі знаходзяцца суправаджаючыя. 

У віцебскай лякарні застаецца толькі адна пацярпелая расіянка з траўмай пазваночніка. Яе пакуль што не адправілі па прычыне далёкага маршруту дастаўкі. Аднак бліжэйшым часам плануецца і яе перавезці ў Расію.

Аўтобус з расійскімі турыстамі трапіў у аварыю ў Лёзненскім раёне 3 студзеня: у яго ўрэзалася "Рэно", выехаўшы на сустрэчную паласу. Аўтобус перакуліўся. Кіроўца легкавіка загінуў на месцы, а пасажыры і кіроўца аўтобуса трапілі ў лякарню — агулам 42 чалавекі. Большасць з іх былі выпісаныя на наступны дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі