"Дзяржава чамусьці ўспрымае беларускамоўных людзей антыдзяржаўнымі"
У новым відэа на Youtube-канале "жизнь-малина" праваабаронца Андрэй Палуда распавёў, адкуль у яго такі цікавы акцэнт, і паразважаў пра стаўленне беларускай дзяржавы да беларускай мовы:
"Чыноўнікі, бывае, што і абразліва адгукаюцца пра беларускую мову. Так быць не павінна... Так атрымліваецца, што дзяржава чамусьці ўспрымае людзей, якія размаўляюць па-беларуску, антыдзяржаўнымі. Хаця дзяржава называецца "Рэспубліка Беларусь", і беларуская мова — дзяржаўная мова".
Цалкам інтэрв'ю з Палудам (яно планавалася пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, але атрымалася нашмат шырэйшым) можна паглядзець тут:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.