Дзярждэпартамент ЗША выказаўся пра санкцыі ў адносінах Беларусі

Дзярждэпартамент ЗША выказаўся пра санкцыі ў адносінах Беларусі

Дзярждэпартамент ЗША выказаўся пра санкцыі ў адносінах Беларусі. Яго афіцыйны прадстаўнік Марк Тонер 29 красавіка ў Вашынгтоне заявіў, што рашэнне пра зняццё ці захаванне санкцый у адносінах беларускіх прадпрыемстваў будзе прымацца з улікам шэрагу фактараў. Асноўны сярод іх — вынікі сёлетніх парламенцкіх выбараў, інфармуе БелаПАН.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу ЗША працягнулі рашэнне пра змякчэнне санкцый у дачыненні да Беларусі. Яно было прынятае Мінфінам Злучаных Штатаў 29 кастрычніка 2015 года на паўгода. Цяпер жа працягнутае да 31 кастрычніка 2016-га. Як вядома, санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў ("Белнафтахім", "Гродна Азот", "Белшына", "Нафтан" ды іншых) былі ўведзеныя 10 гадоў таму ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў нашай краіне. Ад таго часу яны перыядычна падаўжаліся.

Тонер адзначыў, што рашэнне пра змякчэнне санкцый у дачыненні да Беларусі разглядаецца Вашынгтонам як стымул для беларускіх уладаў "прыняць дадатковыя меры з кропкі гледжання захавання правоў чалавека, свабоды СМІ, свабоды грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных выбараў, асабліва што тычыцца парламенцкіх выбараў 2016 года". У заяве адзначаецца, што ЗША таксама разглядаюць рашэнне "як дапамогу ў падтрымцы эканамічнай незалежнасці Беларусі, яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці".

Прадстаўнік Дзярждэпартамента назваў сітуацыю з захаваннем правоў чалавека ў нашай краіне "неадназначнай". Калі прагрэсу не будзе, ЗША могуць і аднавіць санкцыі.

Нядаўна міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што наша краіна і ЗША гатовыя да поўнай нармалізацыі адносін.

Што значыць "поўная нармалізацыя адносінаў" з ЗША?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі