Дзяржкантроль пагражае гандлю "самымі жорсткімі мерамі" за павышэнне цэн

Крама ў Беларусі / БЕЛТА
Крама ў Беларусі / БЕЛТА

Камітэт дзяржкантролю будзе прымаць "самыя жорсткія меры" за невыкананне астановы ўрада №713 аб сістэме рэгулявання цэн. Пра гэта на пасядэжнні Брэсцкага аблвыканкама заявіў старшыня КДК Васіль Герасімаў.

На пасяджэнне, як перадае БЕЛТА, запрасілі прадстаўнікаоў буйных гандлёвых сетак.

"Крый божа, у нейкай краме нешта знікне. Паверце, я звяртаюся да сетак: што датычыць камітэта, мы будзем прымаць самыя жорсткія меры. Мы, вядома, сабралі ўсе звесткі, хто скараціў пастаўкі, і з імі разбярэмся", — прыгразіў Герасімаў.

Па яго словах, чыноўнікі правялі не адну нараду з бізнесоўцамі наконт цэнавай палітыкі і сабралі ўсе прапановы. "Але там шмат напускнога. Многія хочуць адкаціцца на папярэдні ўзровень. Гэтага не будзе", — дадаў старшыня КДК. Ён паабяцаў улічыць аб'ектыўныя фактары, але гандлёвыя сеткі, маўляў, "адказваюць па поўнай праграме".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі