Дзяржсакратар ЗША: нашы думкі з блізкімі Шушкевіча і народам Беларусі

Дзяржсакратар ЗША: нашы думкі з блізкімі Шушкевіча і народам Беларусі

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен адрэагаваў на смерць першага кіраўніка незалежнай Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча. Ён напісаў у Twitter, што ў Вашынгтоне "з жалем" успрынялі гэтую вестку з Мінска. Шушкевіч "прывёў Беларусь да незалежнасці", адзначае Блінкен. "Нашы думкі з яго блізкімі і народам Беларусі, які працягвае барацьбу за дэмакратычную, квітнеючую і мірную краіну", — дадае дзяржсакрар ЗША.

Станіслаў Шушкевіч памёр у ноч з 3 на 4 траўня на 88-м годзе жыцця. Развітанне з ім пройдзе ў суботу ў Архікафедральным касцёле ў Мінску.

Шушкевіч у 1991-1994 гадах быў кіраўніком беларускага парламента. У снежні 1991-га ён падпісаў Белавежскія пагадненні, якія пахавалі Савецкі Саюз і адкрылі шлях да незалежнасці былых савецкіх рэспублік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі